23 снежня у 17.00 у «Акадэмкнізе» адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Міхаіла Марціновіча «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага»
23 снежня у 17.00 у «Акадэмкнізе» (праспект Незалежнасці, 72) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Міхаіла Марціновіча «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага»
Новая кніга Міхаіла Марціновіча – першае ў гісторыі беларускага кнігавыдання комплекснае даследаванне біяграфій вялікіх княгінь Вялікага Княства Літоўскага ад яго ўзнікнення да канца эпохі Гедымінавічаў. Барбара Радзівіл, Марта, Бірута, Ганна, Бона Сфорца, Кацярына і Эльжбета Габсбург – пра лёс гэтых і многіх іншых знакамітых постацей (разам 16 асоб) айчыннай гісторыі апавядаецца на старонках кнігі.
Аўтар знаёмы чытачам па навукова-папулярных кнігах «Великое Княжество Литовское от предпосылок к возникновению до Люблинской унии 1569 г.», «Грюнвальдская битва» (ў сааўтарстве) ды іншых.
«Вялікія княгіні ВКЛ» – першае выданне ў новай кніжнай серыі «Вялікае Княства Літоўскае», прысвечанай найбольш цікаваму перыяду беларускай гісторыі.